ФК "Гомель" - "ФК "Минск" (1:0) | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
10:10 18 Августа 2014 Спорт

ФК "Гомель" - "ФК "Минск" (1:0)

Перад матчам суседзяў па турнiрнай таблiцы – «Гомеля» i «Мiнска» – сярод балельшчыкаў размоў было шмат. Аматараў футбола хвалявала адно: цi зможа дружына ўладзiмiра Гольмака перайграць гасцей со сталiцы i заняць месца ў кагорце шасцi лепшых калектываў, пазмагацца ў далейшым за медалi чэмпiянату.
 
 
Ускочыць у… «шосты вагон», безумоўна, хацелася i гасцям, тым больш, что яны адставалi ад гамяльчан толькi на два ачкi. Таму матч меў высокую цану i выключна важнае значэнне для абедзвюх каманд. Адразу ж пасля свiстка арбiтра Алега Мурашкевiча з Наваполацка госцi перайшлi да актыўных дзеянняў. Яны шмат i хутка рухалiся, дакладна пасавалi мяч i пагэтаму мелi тэрытарыяльную перавагу. Аднак першы ўдар у створ варот гамяльчан яны нанеслi толькi на 16-й хвiлiне. Варатар Андрэй Клiмовiч у гэтым эпiзодзе згуляў надзейна. Шмат бiў у першым тайме нападаючы «Мiнска» ўладзiмiр Хвашчынскi, але ў большасцi выпадкаў удары былi непадрыхтаванымi i недакладнымi. Запомнiўся хiба яго востры ўдар на 42-й хвiлiне нiзам у вугал варот – i на гэты раз Клiмовiч адвёў пагрозу. У гульнi ж гамяльчан у першым тайме не ўсё ладзiлася. Запомнiўся толькi пас Завена Бадаяна Генадзю Блiзнюку, але пасля ўдару апошняга мяч праляцеў вышэй перакладзiны. Меў магчымасць адкрыць лiк Павел Сiтко, калi пасля вострага ўдару мяч прасвiстаў побач з штангай.
 
 
Другi тайм «Гомель» пачаў больш актыўна. Футбалiсты дабавiлi ў хуткасцi, лепш распараджалiся мячом, больш бiлi па варотах сапернiка. Гол, як кажуць, наблiжаўся, i на 60-й хвiлiне гамяльчане свой шанс не упусцiлi. Яны стварылi небяспечны момант у штрафной працiўнiка, i пасля дакладнай перадачы мяча Блiзнюком Бадаяну апошнi ўмела пераiграў Уладзiмiра Бушму. Лiк стау 1:0.
 
 
Пасля прапушчанага гола «Мiнск» узмацнiў нацiск на вароты гаспадароў. Некалькi разоў небяспечна б'е Вiталь Кiбук, якi выйшаў на замену Леанiда Ковеля, а таксама ўладзiмiр Хвашчынскi, Аляксандр Сачыўка, Iгар Шумiлаў – здавалася, что мяч вось-вось трапiць у вароты, але «Гомель» стаяў сцяной перад мячом, а на апошнiм рубяжы надзейна гуляў, як i ў матчы з салiгорскiм «Шахцёрам», Андрэй Клiмовiч. Аднак дзеля справядлiвасцi трэба зазначыць, што i фартуна была ў некаторых выпадкаў на баку нашай каманды. Пасля перамогi яна перамясцiлася на пятае месца ў турнiрнай таблiцы i незалежна ад вынiку матча на выездзе з «Тарпеда-БелАЗ» будзе выступаць у лiку лепшых.
 
 
На пасляматчавай прэсс-канференцыi галоўны трэнер «Мiнска» Андрей Пышнiк адзначыў: «Каманда iграе, стварыла многа момантаў, крыўдна, что не прайшла ў топ-6. Гэтую сiстэму трэба мяняць».  Такой жа думкi прытрымлiваецца i глауком «Гомеля» ўладзiмiр Гольмак: «Дзяленне каманд на группы знiжае спартыўны дух. А что датычыць сённяшняй гульнi, то малайцы рабяты. Дзякуй iм за перамогу».
 
 
А вось вынiкi астатнiх матчаў 21-га тура. Адзiн з аутсайдэраў бабруйская «Белшына» перамагла салiгорскi «Шахцёр» с лiкам 2:1. БАТЭ ўпэўнена ўзяў верх над магiлёўскiм «Дняпром» – 3:0. Матчы «Дынама» (Мiнск) – «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзiна), «Слуцк» – «Нафтан» закончылiся аднолькава – 0:0.
 
 
Дублiруючы склад Гомеля на сваiм полi з равеснiкамi з «Мiнска» таксама разышоўся мiрна – 1:1. Мяч у гамяльчан забiў Андрэй Антанюк.
 

Автор фото: Анна Пащенко

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N