Апошні адборачны этап турніру па вулічнаму баскетболу адбыўся ў Гомелі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Міхайлаў Міхась Міхайлаў Автор текста
14:10 04 Августа 2015 Спорт

Апошні адборачны этап турніру па вулічнаму баскетболу адбыўся ў Гомелі

Заўчора на плошчы Паўстання ў Гомелі адбыўся апошні беларускі адборачны этап міжнароднага турніру па вулічнаму баскетболу (Red Bull King of The Rock). Спаборніцтва сабрала 32-х удзельнікаў, у тым ліку 13 прадстаўнікоў Гомельшчыны.

Матчы праходзілі ў фармаце 1:1 і працягваліся па пяць хвілін. Гэты энергазатратны спорт не для слабых. Ён патрабуе і высокага майстэрства, і вялікай фізічнай вынослівасці, асабліва ў спякоту. Баскетбалісты выкладваліся поўнасцю. 

Прыемна, што лепш іншых гэтыя выпрабаванні вытрымаў гамяльчанін Яўген Старасценка – сёлетні выпускнік БелДУТа. Яўгену прысвоена спецыяльнае званне «Кароль Гомеля». Разам з ім у нацыянальны фінал, які адбудзецца ў Мірскім замку, паедуць яшчэ трое прадстаўнікоў нашай вобласці. Пераможца адправіцца ў Стамбул на фінал спаборніцтваў, дзе збяруцца лершыя аматары вулічнага баскетболу свету.


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N