З дзясятай спробы: першая перамога ФК "Гомель" у чэмпіянаце | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
22:56 02 Июня 2018 Спорт

З дзясятай спробы: першая перамога ФК "Гомель" у чэмпіянаце

Матчы 10-га тура чемпіянату Рэспублікі Беларусь ў вышэйшай лізе расцягнуліся аж на тры дні. У суботу ФК «Гомель» прымаў на стадыёне «Цэнтральны» дэбютанта дывізіёна – мінскі «Прамень», які ў папярэдніх гульнях набраў дзевяць ачкоў. Гаспадары ж з чатырма баламі апынуліся ў падвале турнірнай табліцы, што, вядома, не надае настрою балельшчыкам. Праўда, у Гомелі яны цярплівыя. Вось і ў гэты раз прыйшлі на стадыён з надзеяй, што каманда ў рэшце рэшт з канца чэрвеня мінулага года парадуе гульнёй і здабудзе першую перамогу на сваім полі. Ачкі патрэбны гамяльчанам нібы паветра, бо адступаць далей няма куды. Гэта разумее і выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Аляксей Мяркулаў, пад кіраўніцтвам якога футбалісты выйшлі на поле ў другі раз пасля адстаўкі Вячаслава Герашчанкі.


«Гомель» пачаў гульню без разведкі, адразу разгарнуўшы наступ на вароты сталічнай каманды, і ствараў раз-пораз вострыя моманты. Ужо на 13-й хвіліне небяспечна прабіў Раман Волкаў: мяч праляцеў крыху вышэй «дзявяткі». Неўзабаве добра прыклаўся да мяча Антон Шрамчанка, але сапернік заблакіраваў удар. Мог вызначыцца Антон і на 37-й хвіліне, калі яго вывелі на ўдарную пазіцыю, але мяч прасвістаў побач са штангай. Гол наспяваў. На фінішы першага тайма Аляксандр Бацішчаў зрабіў навес у штрафную, і вопытны Ігар Ражкоў не прамахнуўся.


Прапушчаны мяч прымусіў сталічных футбалістаў акты-візавацца ў другім тайме, але іх рэйды на палавіну гамяльчан і ўдары па варотах аказаліся безвыніковымі. Гаспадары ж поля былі блізкімі да таго, каб замацаваць поспех. Забітымі мячамі маглі вызначыцца Мілован Капар, Раман Волкаў, Махамед Канатэ. У сярэдзіне другога тайма на замену выйшаў Аляксей Цяслюк і адразу мог забіць мяч, але дуэль з варатором саперніка праіграў. Вядома, добра, что каманда стварыла шмат галявых момантаў, але, на жаль, іх рэалізацыя кульгае на абедзве нагі. Такое разбазарванне не да твару футбалістам вышэйшай лігі, можа таму толькі з дзесятай спробы сёлета здабыта доўгачаканая перамога. «Гомель» хоць і не пакінуў ніз турнірнай табліцы, але ўвайшоў у лік пяці каманд, якія набралі па сем ачкоў.


 Гульнёй у цэлым задаволены і Аляксей Мяркулаў:


– Слава богу, што выйгралі. Удзячны балельшчыкам за падтрымку. Лічу, што мы сёння разнастайна згулялі ў атацы. Нашы флангавыя Ражкоў і Цярэшчанка з дзесятак перадач зрабілі. Мы добра атакавалі праз цэнтр, часта праходзілі «спартакаўскія сценкі», якія так падабаюцца балельшчыкам. Нарэшце з’явіліся ўдары з другой пазіцыі. Капар і Бацішчаў па некалькі разоў білі па варотах з далёкіх дыстанцый. Добра было падрыхтавана поле, за што ўдзячнасць каманды дружнаму калектыву стадыёна. Мы стварылі многа небяспечных момантаў, але іх рэалізацыя жадае быць лепшай. Будзем працаваць у гэтым напрамку.


А вось вынікі астатніх матчаў тура. «Гарадзея», якая замыкае турнірную табліцу, сенсацыйна перамагла лідэра - БАТЭ – з лікам 2:1. Сталічнае «Дынама» было мацнейшым у паядынку з «Мінскам» – 1:0. З такім жа лікам «Віцебск» перамог «Днепр», «Шахцёр» – «Нёман», «Іслач» – «Смалявічы». «Тарпеда-БелАЗ» узяло верх над «Слуцкам» – 2:0. «Тарпеда» з Мінска і брэсцкае «Дынама» згулялі ўнічыю – 1:1.


Адбыліся чарговыя матчы і ў першай лізе. У дзевятым туры гомельскі «Лакаматыў» на выездзе прайграў лідэру дывізіёна «Энергетыку-БГУ» – 0:3, а вось мазырская «Славія» з такім жа лікам перамагла мікашэвіцкі «Граніт». Жыткавіцкая каманда ЮАС узяла верх над светлагорскім «Хімікам» – 1:0.



































































Автор фото: Ганна Пашчанка

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N