Футбол. "Гомель" і "Лакаматыў" скончылі барацьбу на стадыі 1/8 фіналу Кубка Беларусі | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
11:30 05 Августа 2019 Спорт

Футбол. "Гомель" і "Лакаматыў" скончылі барацьбу на стадыі 1/8 фіналу Кубка Беларусі

У выхадныя дні адбыліся матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі. ФК «Гомель» гуляў у суботу на выездзе з мінскім «Дынама». Адразу зазначым, што не ўсе балельшчыкі нашай каманды прыпомняць апошнюю перамогу «Гомеля» над сталічнай дружынай. 


Фото ФК "Гомель"


Здавалася, што нарэшце ён парадуе сваіх прыхільнікаў. З самага пачатку гульні гамяльчане сур’ёзна ўзяліся за справу. Хуткія праходы па флангах і ў цэнтры поля, настроенасць на атаку дазволілі гасцям ужо на старце паядынку стварыць некалькі вострых момантаў ля дынамаўских варот. На жаль, галявыя сітуацыі не выкарысталі Сяргей Глебка, Антон Шрамчанка. Не дасягнулі мэты таксама ўдары Нівалды, Руслана Болава.

Пакрысе «Дынама» выраўняла гульню. І за две хвіліны да перапынку балельшчыкі сталі сведкамі кур’ёзу. Капітан дынамаўцаў Аляксей Гаўрыловіч зарадзіў “гармату” і здалёк прабіў па варотах Дзяніса Каўлінава. Мяч трапіў у перакладзіну, адскочыў рыкашэтам у спіну варатара і адтуль у рамку.

Лік 1:0 трымаўся да 90-й хвіліны. Ён задавальняў  гаспадароў, і яны амаль увесь другі тайм гулялі, як кажуць, па сітуацыі. Зрабілі замены. На поле выйшлі Ягор Зубовіч і Фатаі. У “Гомелі” Антона Шрамчанку замяніў Цярэнцій Луцэвіч. Як паказалі далейшыя падзеі, трэнеры з заменамі не памыліліся. На 90-й хвіліне гамяльчане прыгожа разыгралі камбінацыю, і Цярэнцій галавой забівае мяч і становіцца “віноўнікам” двух дадатковых таймаў. З пачаткам іх “Дынама” актыўна пайшло ў наступ. У адной з атак абаронцы нашай каманды пакінулі без нагляду Ягора Зубовіча, які і прабіў дакладна ў вугал варот. Госці спрабавалі змяніць сітуацыю, і ў адной з атак той жа Цярэнцій Луцэвіч мог аформіць дубль. На жаль, не выкарыстаў спрыяльны момант. І тут жа гамяльчане былі пакараны. Атрымўшы дакладную перадачу, бразілец Фатаі выйшаў адзін на адзін з Дзянісам Каўлінавым і паставіў апошнюю галявую кропку ў матчы – 3:1.

Апладысменты… прайграўшым

У 1/8 фіналу Кубка жэрабя звяло ФК “Лакаматыў” з салігорскім “Шахцёрам” – адным з лідэраў беларускага футбола. Матч выклікаў вялікую цікавасць, бо нячаста можна паглядзець гульню майстроў скуранога мяча вышэйшай лігі з камандай рангам ніжэй. Стварала адпаведную атмасферу на стадыёне і тое, што гульня праводзілася ў прафесійнае свята – Дзень чыгуначніка.






Свята – святам, а гульня – гульнёй. І хоць “Шахцёр” прыехаў не ў самым лепшым складзе, разам са свістком суддзі шырокім фронтам арганізаваў наступ на ўладанні “чыгуначнікаў”. Хвілінная стрэлка не зрабіла і двух абаротаў, а табло ўжо высвечвала лік 1:0 на карысць гасцей. Найбольш спрытным ля варот гаспадароў аказался Уладзімір Хвашчынскі. “Лакаматыў” спрабуе арганізаваць атакі, але натыкаецца на шчыльную абарону, таму прарвацца да штрафной удаецца рэдка. На 17-й хвіліне Максім Санец моцна прабіў, але недакладна. Крыху пазней “чыгуначнік” Дзмітрый Свірыдзенка “прыклаўся” да мяча, але варатар Павел Часноўскі адвёў пагрозу. І тут жа Максім Санец моцна б’е, мяч ляціць вышэй перакладзіны. І ўсё ж часцей атакуе “Шахцёр”. Двойчы адзін на адзін з варатаром выходзіў Мікалай Януш, аднак падвёў прыцэл. Пасля моцнага ўдару Эдуардса Вішнякоўса мяч праверыў трываласць перакладзіны. Гол, як кажуць, наспяваў. Падчас адной з атак гаспадары пакінулі па-за ўвагай Ніколу Анціча, які падвоіў лік.




Пасля перапынку госці зноў раз-пораз ідуць наперад, але ў параўнанні з першым таймам і футбалісты “Лакаматыва” сталі гуляць больш уважліва, настойліва. На 51-й хвіліне варатар нашай каманды ліквідаваў пагрозу, а неўзабаве абаронца Яўген Кудаш адбіў мяч практычна з пустых варот. І тут жа зноў ў гульню ўступае Андрэй Сілівончык, які адбівае мяч пасля моцнага ўдару. Напрыканцы ж матча “чыгуначнікі” зайгралі яшчэ больш мэтанакіравана і стварылі некалькі вострых момантаў. Адзін з іх на 89-ё хвііліне перетварылі ў гол. Яны прыгожа правялі камбінацыю ў штрафной, і вопытны Аляксей Краўчанка адпраўляе мяч у вароты. На большае ў “Лакаматыва” часу не хапіла. Нягледзячы на пройгрыш з лікам 1:2, шматлікія балельшчыкі праводзілі сваю любімую каманду дружнымі апладысментамі.








“””

Астатнія матчы 1/8 фіналу Кубка завяршыліся наступным чынам: “Дынама-Брэст”–“Мінск” і “Славія”–“Віцебск” – 3:1. “Энергетык-БГУ”–“Іслач” – 2:3, БАТЭ–“Тарпеда”(Менск) – 8:1, “Нафтан”(Д2)–“Тарпеда-БелАЗ” – 1:4, “Дняпро”–“Слуцк” – 2:1.

Автор фото: Ганна Пашчанка

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N