Владимир Гаврилович поздравляет с Днём работников культуры | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
11:46 13 Октября 2024 Общество 2001

Владимир Гаврилович поздравляет с Днём работников культуры

Паважаныя сябры, калегі, партнёры!
З Днём работнікаў культуры віншую ўсіх тых, хто сваім прафесіяналізмам, творчасцю, майстэрствам, энтузіязмам уносіць значны ўклад у захаванне і развіццё культуры Беларусі, спрыяе прымнажэнню лепшых традыцый самадзейнай і прафесійнай творчасці, стварае культурныя і мастацкія каштоўнасці, дапамагае раскрыцца юным талентам. 



Асаблівыя словы падзякі выказваю заслужаным работнікам і ветэранам культурнай сферы: дзякуй вам за працу, бясцэнны вопыт і мудрасць! Ваша вернасць прафесіі з'яўляецца дастойным прыкладам для новых пакаленняў работнікаў важнай для дзяржаўнасці Беларусі галіны.

Нізкі паклон за адданасць працы бібліятэкарам, музейным, клубным работнікам!

Віншую калег-пісьменнікаў! Дзень работнікаў культуры – гэта і Ваша прафесійнае свята! Новых высокамастацкіх твораў і ўдзячных чытачоў!



Ад усёй душы хачу павіншаваць і прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, чыё прафесійнае жыццё напрамую звязана з культурай!

Сёння не магу не выказаць шчырую падзяку кіраўніцтву абласной  універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна,  удзельнікам народнага аматарскага тэатра “Гракі”: 11 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка  нашы артысты-бібліятэкары, у тым ліку  многія з іх - мае выбаршчыкі, выдатна прадставілі спектакль “Трыбунал” (па творчасці А.Я.Макаёнка) ўсяму складу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшай навучальнай установы. Гэта падзея адбылася ў межах творчай сусрэчы “Беларусь – краіна адзінства” – прэзентацыі маіх новых кніг прозы.  Нізкі паклон за падтрымку, дарагія сябры! 

Упэўнены:  дзякуючы нашым агульным намаганням грамадзяне краіны заўсёды будуць з павагай ставіцца да сваёй культурнай спадчыны, будуць акктыўна наведваць музеі, тэатры, выставы, канцэртныя і цыркавыя праграмы,любіць мастацкую літаратуру і ганарыцца, што яны – беларусы! 

Жадаю творчых поспехаў, натхнення, самых смелых ідэй і праектаў. 

Няхай ваша энергія, любоў да людзей творыць цуды, а шчырая падзяка і павага заўсёды будуць заслужанай узнагародай за вашу самаадданую працу.

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікаў Нацыянальнага сходу Беларусі, заслужаны дзеяч культуры краіны, празаік, публіцыст, драматург


Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N