С песнями, хороводами, играми провели обряд "Гуканне вясны" в Гомеле. Видео | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Ирина Чернявская Ирина Чернявская Автор текста
09:47 24 Марта 2019 Общество

С песнями, хороводами, играми провели обряд "Гуканне вясны" в Гомеле. Видео

Адно з самых жыццярадасных святаў нашых продкаў – абрад «Гуканне вясны» – прайшло на беразе ракі Сож. Клікаць вясну сабралiся не толькi мясцовыя жыхары, але і госці з Расіі.

Лічыцца, што ад таго, як чалавек сустрэне прыход вясны, залежыць яго дабрабыт. Таму цёплую пару года гукалi весела і шумна: з песнямі, гульнямі, карагодамі і танцамі. Гомельскі філіял Веткаўскага музея, арганізатар свята, пастараўся на славу.

- Амаль 10 гадоў наш філіял праводзіць абрад «Гуканне вясны», - распавядае кіраўнік установы Пятро Цалка. - Толькі спачатку мерапрыемства было больш лакальным. Знаёмілі з ім у школах, куды нас часцей за ўсё запрашалі. Але з цягам часу колькасць удзельнікаў толькі расце, а мы гэтаму вельмі рады. Стараемся ствараць такое свята, каб кожны чалавек не проста глядзеў паказ, як у тэатры, а сам ва ўсім прыняў удзел.

Арганізатары імкнуцца ярка прадставіць вясковыя традыцыі ў гарадскім асяроддзі. У гэтым годзе клікаць вясну абрадавымі песнямі, карагодамi і гульнямі дапамагалі фальк-
лорны калектыў «Стаўбунскія вячоркі», ансамбль сярэдняй школы № 30 «Этнашкола "Традыцыя"» і iншыя.

Было і абрадавае дрэва, і арэлі, на якіх усе ахвотна каталіся. Без вогнішча і пудзіла таксама не абышлося. Спалілі яго для таго, каб усё старое і злое засталося ў мінулым годзе, а новы стаў для ўсіх цёплым, багатым і светлым. Як здаўна было заведзена, правядзенне абраду скончылася сумесным абедам – смачнай яечняй, зробленай тут жа, на  вогнішчы, - і танцамі пад гармонік.


Автор видео: Дарья Стрельченко
Автор фото: Ирина Чернявская


























































Всем весны!



Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N