Ад мiнулага да сучаснага: Стасянкова–Будзёнага–Барыкіна
З месца, якое мы бачым на фотаздымку, пачынаецца самая доўгая вуліца горада Гомеля – Барыкіна. Яе працягласць – каля 7800 метраў.
Лічыцца, што гісторыя вуліцы пачынаецца з XIX стагоддзя, калі тут быў пабудаваны дом заможнага селяніна Стасянкова. Першы будынак не захаваўся, а на яго месцы з’явіўся «Дом сувязі», які зараз стаіць пад нумарам адзін.
Першапачаткова вуліца фарміравалася з аднапавярховых драўляных дамоў. У 30-х гадах тут з’яўляецца Сталінская школа – зараз СШ № 3. У час вайны шмат дамоў было спалена немцамі. Частку з іх аднавілі, на месцы іншых пабудавалі новыя. Пазней на вуліцы з’явіліся «хрушчоўкі». У савецкія часы вуліцы прысвоілі імя С. Будзёнага, а пазней назвалі ў гонар аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху Е. І. Барыкіна.
Фото з архiва А. Веснiна
За апошнія гады вуліца відавочна змянілася: павялічылася колькасць палос для руху, будуюцца шматпавярховыя дамы.
Автор фото: автора