У Гомелi гукалi вясну | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Анна Пащенко Анна Пащенко Автор текста
15:10 22 Марта 2014 Общество 5480

У Гомелi гукалi вясну

У Дзень вясенняга раўнадзенства ў Гомелі заклікалі вясну па народных традыцыях. Ужо чацвёрты год абрад «Гуканне вясны» праводзіць філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і традыцый імя Ф. Р. Шклярава.

 


Каб хутчэй нас пакінула зіма і прыйшла вясна, удзельнікі абраду ўпрыгожвалі дрэўца рознакаляровымі стужкамі і самаробнымі птушкамі, спявалі песні і вадзілі адмысловыя карагоды, што сімвалізуе рух зямлі. Былі наладжаны моладзевыя гульні, зроблена пудзіла Зімы, якое потым спалілі на вогнішчы. Кульмінацыяй мерапрыемства стала падкідванне на посцілцы абрадавых печаных птушак, бо менавіта на Соракі павінны вярнуцца выраі з зімоўкі.

 


Загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і традыцый імя Ф. Р. Шклярава Пятро Цалка адзначае, што моладзь пачынае цікавіцца традыцыямі ўсё больш. На сучасным этапе для людзей такія мерапрыемствы – гэта свежы глыток даўніны. Сталае пакаленне яшчэ памятае такія абрады, а для новага яны сталі экзотыкай і ўспрымаюцца як нешта незразумелае. Таму такія мерапрыемствы важна праводзіць часцей, каб вяртаць моладзь да сваіх вытокаў. 

Автор фото: Анны Пащенко, видео Ирины Чернявской

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N