У Ляскавічах у гэтыя выхадныя пройдзе VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
12:11 26 Августа 2020 Культура

У Ляскавічах у гэтыя выхадныя пройдзе VI Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”

Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў рамках палесскага фэсту. Так, упершыню пройдзе Мазырскі эканамічны форум, арганізатары плануюць правесці круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму.

На творчай сустрэчы «Саюза пісьменнікаў Беларусі» «Палессе – мая малая Радзіма» пройдзе прэзентацыя кніг лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага «Журавы на Палессе ляцяць».


У суботу з 11 гадзін гасцей фэсту ў Ляскавічах будуць чакаць плаесскія падворкі, канцэртная праграма аўтэнтычных калектываў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, выстава-кірмаш з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў, работа гандлёвых радоў і дзіцячых пляцовак з атракцыёнамі. Таксама ў рамках фестывалю пройдзе конкурс аматараў рыбалоўства “Палесская рыбалка”.

У 12 гадзін 29 жніўня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю з удзелам калектываў Беларусі, Расіі, Украіны. А потым усіх гледачоў чакае сустрэча з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча і дзіцячага харэаграфічнага калектыву «ВІП пакаленне» МУК «Курская дзяржаўная абласная філармонія» (Расія).

У праграме фестываля - выступленне эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Ю.А. Васілеўскага ДУ «Гомельская абласная філармонія», вакальнай групы «Чысты голас», фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень», Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» і іншых.

У 19 гадзін пачнецца міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі “Палеская Прыгажуня”. Пасля конкурсу – зноў канцэрты і дыскатэка«Танцуй, Палессе!». Яскравым фіналам свята стане феерверк.

Запрашаем усіх на свята!

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N