Бібліяноч з беларускім каларытам прайшла ў абласной бібліятэцы імя Леніна | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Наталья Мбакпуо Наталья Мбакпуо Автор текста
09:20 18 Сентября 2017 Общество

Бібліяноч з беларускім каларытам прайшла ў абласной бібліятэцы імя Леніна

Чарговая доўгачаканая сустрэча гамяльчан і гасцей горада з прыгодамі адбылася ў сценах Гомельскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна ў традыцыйную «Ноч у бібліятэцы-2017». У гэтым годзе яна была прысвечана беларускай культуры і атрымала назву «Вераснёвыя светлыя мары».

З парога гледачы і ўдзельнікі вясёлых мерапрыемстваў адправіліся ў падарожжа з Францыскам Скарынай. У Музеі рэдкай кнігі бібліятэкі ладзілася інтэрактыўная гульня з элементамі тэатралізацыі, а таксама была прадстаўлена кніжная выстава да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання «Выложена працею і вытиснена повелением». Жывы інтарэс выклікала і выстава галаўных убораў народаў свету.

Наведвальнікаў бібліяночы чакаў літаратурна-музычны салон, дзе для меламанаў гучалі песні гурта «Сімулякросс». Тут жа гледачы з задавальненнем пелі вядомыя песні ў караоке. Для самых маленькіх гасцей працавала інтэрактыўная пляцоўка «Разам з Феяй Усмешкай», дзе праводзіла гульні Таццяна Крыцкая ў праекце «Альтанка для чытанкі». 

На другім паверсе бібліятэкі Леніна была паказана гісторыя культуры і традыцый Беларусі. Гледачы, якія зайшлі на фальклорную пляцоўку «Таямнічыя сцежкі кахання», з жывой цікавасцю сачылі за тэатралізаваным абрадам «Вяселле». Свае сцэнкі прадстаўлялі студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны. Але ж асаблівае вяселле пачалося, калі кіраўнік школкі народнага танца Пятро Цалка вучыў кожнага жадаючага танчыць беларускія народныя танцы пад вясельныя спевы.

– Я з сяброўкай упершыню прыйшла на «Ноч у бібліятэцы», –  падзялілася ўражаннямі Марыя Сівакова, – але я і не чакала, што тут можа быць так весела. Дзякую арганізатарам за магчымасць убачыць многа цікавых людзей і дакрануцца да роднай культуры. Для наведвальнікаў працавала карчма «Ля Парнаса». На добрую памяць можна было набыць сабе вырабы з саломкі, лазы, дрэва ці воўны ў майстэрні «Дзед Васіль запрашае». Мноства палескіх абярэгаў, рукатворных кніг, майстар-класаў і многае іншае чакала ўсіх зацікаўленых гледачоў. Сапраўдную асалоду для вачэй падарыла выстава фотаздымкаў Алены Коцур-Кацяк.

Трэці паверх бібліятэкі – для самых цярплівых і вынослівых. Тут раскінуўся «Літаратурны панадворак», а таксама прайшла акцыя «Адрадзім рушнік разам!» Сакрэтамі беларускіх традыцый дзяліўся з усімі жадаючымі майстар Любамір. А тым часам у актавай зале ладзіўся спектакль «Чорная панна Нясвіжа» у выкананні народнага аматарскага тэатра «Гракі» абласной бібліятэкі. У бібліятэчным двары адбылося аўдыё-візуальнае падарожжа ў свет літар і шрыфтоў. «Ноч у бібліятэцы-2017» стала яркай зоркай на небасхіле культурнага жыцця Гомеля і падаравала гамяльчанам самыя незабыўныя ўражанні.

biblio_2.jpg

biblio_3.jpg

biblio_4.jpg

biblio_5.jpg

biblio_6.jpg

biblio_7.jpg

biblio_8.jpg

biblio_9.jpg

biblio_10.jpg

biblio_11.jpg

biblio_12.jpg

biblio_13.jpg

biblio_14.jpg

biblio_15.jpg

biblio_16.jpg

biblio_17.jpg

biblio_18.jpg

biblio_19.jpg

biblio_20.jpg

biblio_21.jpg

biblio_22.jpg

biblio_23.jpg

biblio_24.jpg

biblio_25.jpg

biblio_26.jpg

biblio_27.jpg

biblio_28.jpg

biblio_29.jpg

biblio_30.jpg

biblio_32.jpg

biblio_33.jpg

biblio_36.jpg

biblio_37.jpg

biblio_38.jpg

biblio_39.jpg

biblio_40.jpg

biblio_41.jpg

biblio_42.jpg

biblio_43.jpg

biblio_44.jpg

biblio_45.jpg

biblio_46.jpg

biblio_47.jpg

biblio_49.jpg

biblio_50.jpg

biblio_52.jpg


Автор фото: Наталья Мбакпуо

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N