Дзвесце клёнаў і ясеняў пасадзілі каля Вагонабудаўнічага завода | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Елена Самойлова Елена Самойлова Автор текста
12:46 20 Апреля 2023 Общество

Дзвесце клёнаў і ясеняў пасадзілі каля Вагонабудаўнічага завода

Дзвесце маладых саджанцаў пасадзілі недалёка ад Вагонабудаўнічага завода неабыаякавыя людзі Савецкага раёна Гомеля падчас акцыі «Квітней, родная Беларусь».



Паміж сініх колікаў можна было ўбачыць людзей рознага ўзросту. Ветэраны завода з прывычным спрытам працавалі рыдлёўкамі.

Прадстаўнікі Саюза жанчын, «Белай Русі», працаўнікі ВБЗ граматна размежавалі абавязкі: нехта садзіў, нехта прытрымліваў дрэўцы, закопваў зямлю, іншыія падвязвалі і забівалі колікі.



Юныя кадэты з сярэдняй школы № 3 акрамя пасадкі дрэваў яшчэ і палівалі маладыя клёны і ясені.

Сярод энтузіястаў і сям’я Казачэнка – пераможцы конкурса на лепшую маладую сям’ю Савецкага раёна Гомеля. Ягор, Марыя і Лія таксама ўнеслі свой уклад у азеляненне горада.

– Мы жывём у гэтым горадзе, і, канешне, нам хочацца, каб ён быў прыгожым і чыстым, - гаворыць Ягор. – Працаваць усёй сям’ёй разам – гэта звыкла, таму што амаль усё робім разам.

















Автор фото: Елена Самойлова

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N