Гістарычнае свята " У ЯРЫ": чакаем 4 чэрвеня | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Гомельские ведомости Гомельские ведомости Автор текста
18:25 27 Мая 2022 Общество

Гістарычнае свята " У ЯРЫ": чакаем 4 чэрвеня

Гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры з вялікім піетэтам ставіцца да беларускай гісторыі і спадчыны. У межах Года гістарычнай памяці і з нагоды 880-годдзя Гомеля 4 чэрвеня (субота) ў 16.00, у скверы "Юбілейны", каля нашай установы адбудзецца сапраўднае гістарычнае свята "У яры". 
Вас сустрэнуць рыцары і дамы, разам патанчым і пагуляем. Сваім майстэрствам падзеляцца ганчар, пчаляр, майстар па дрэве ды каваль. Будзе магчымасць напісаць ліст на бяросце і васковых таблічках. Стараславянская каліграфія, фрэскі, стварэнне габелена, лозапляценне зацікавяць і дзяцей і дарослых. 
Мужчыны змогуць папрактыкавацца ў стральбе з лука. Асобую асалоду атрымаеце ад катання на конях. Не будзем выдаваць усе сюрпрызы.
Вас чакае цудоўная атмасфера сярэдневечнага мястэчка XV стагоддзя, кавалачак якой вы нават зможаце набыць у нашых гандляроў у якасці сувеніраў. Гомель - горад з багатай гісторыяй і мы запрашаем стаць не толькі гледачом, а і сапраўдным удзельнікам свята.

Уваход вольны 
Даведкі па тэлефоне +375(29) 3834939

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N