У Гомелі прэзентавалі зборнік песень на словы мясцовых паэтаў | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Ирина Громыко Ирина Громыко Автор текста
16:35 12 Ноября 2024 Общество 782

У Гомелі прэзентавалі зборнік песень на словы мясцовых паэтаў

Свята музыкі і паэзіі – так можна назваць прэзентацыю зборніка песень кампазітара і выканаўцы Віктара Задарожнага, удзельніка Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва “І льецца музыка над Сожам”, якое адбылося на базе дома культуры Гомельскага раёна.





Ураджэнец Расіі знайшоў новую радзіму на Гомельшчыне, дзе жыве ўжо некалькі дзесяцігоддзяў:

– Тут я сустрэў сваю палавінку, стварыў сям’ю. А яшчэ – шмат цікавых людзей, чыя творчасць дала штуршок да стварэння музычных твораў.

Віктар Леанідавіч расказаў некалькі фактаў з гісторыі сваёй сям’і, якая адрознівалася музычнымі здольнасцямі:



– Мабыць, добры голас мне перадаў мой дзед Ягор, якога ўсе ведалі як магутнага чалавека і добрага спевака. На працягу некалькіх гадоў я з братам ездзіў на малую радзіму і даваў там канцэрты.

І часта канцэртмайстар Навагуцкага дома культуры спяваў песні на словы гомельскіх паэтаў, а таксама расійскіх творцаў мастацкага слова. На працягу музычнага вечара таксама прагучалі творы, прысвечаныя Беларусі, Гомелю і яднанню народаў.







На прэзентацыю прыйшлі паэты, чые вершаваныя радкі ляглі ў аснову песень, якія склалі музычны зборнік, – Валерый Вятошкін, Васіль і Людміла Кузняцовы, Алена Мацвіенка, Лідзія Долбікава, Ніна Шклярава і Наталля Шэмет.





Найбольшую колькасць песень – больш за 50 – Віктар Задарожны напісаў на словы Валерыя Вятошкіна, у прыватнасці, пра любімы горад над Сожам. Яе Віктар Леанідавіч праспяваў з асаблівым пачуццём і хваляваннем. А некаторыя песні, напісаныя гомельскім музыкам і кампазітарам, прагучалі ў выкананні Таццяны Дземідзенка і Кацярыны Шадронавай.



Словы падзякі за творчасць і працу на карысць Гомельскага раёна Віктару Задарожнаму выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька, якая таксама ўручыла кампазітару і спеваку падзячнае пісьмо. А старшыня ветэранскай арганізацыі Гомельскага раёна Анатоль Карчэўскі падзякаваў Віктару Леанідавічу за ўдзел у мерапрыемствах гэтай грамадскай арганізацыі.

Дарэчы, зборнік песень з нотамі будзе вельмі каштоўны для выкладчыкаў музычных школ і настаўнікаў музыкі агульнаадукацыйных устаноў адукацыі, якія шмат увагі аддаюць патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі.


Автор фото: Ирина Громыко

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N