Урачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзянiна Республiкi Беларусь таленавiтым вучням адбылося ў бібліятэцы імя А.І. Герцэна | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Олеся Шацкая Олеся Шацкая Автор текста
Марина  Васильева Марина Васильева Автор фото
16:37 15 Марта 2023 Общество

Урачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзянiна Республiкi Беларусь таленавiтым вучням адбылося ў бібліятэцы імя А.І. Герцэна


Урачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзянiна Республiкi Беларусь таленавiтым вучням, якiя дасягнулi 14-гадовага ўзросту, адбылося ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна. Атрымаць такі важны дакумент з рук старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра ПРЫВАЛАВА – асабліва ганарова.





Яны не проста будучыня, а самы яркі яе і перспектыўны вектар, таму што ўжо сёння дабіліся вялікіх поспехаў у вучобе, грамадскай працы, спорце, мастацтве. Іх імёны гучаць у шэрагу пераможцаў міжнародных конкурсаў, яны будуюць планы здзейсніць не адно навуковае адкрыццё і проста са шчаслівых дзяцей вырасці ў шчаслівых дарослых. Таму нядзіўна, что 15 сакавiка, у Дзень Канстутыцыi Рэспублiкi Беларусь, менавіта яны сталі часткай гэтага вялікага свята.

Выступаючы перад прысутнымі, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў адзначыў, што абазначае быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны:


– Права и абавязкi грамадзянiна вельмi разнастайныя: займаць актыўную грамадзянскую пазiцыю, справами даказваць сваю любоў да Радзiмы, павялiчваючы яе духоўнае i матэрыяльнае багаццё, ствараць добрую сям҆ ю, перадаваць сваiм дзецям i ўнукам лепшыя традыцыi продкаў. Пройдзе крыху часу, i вы будзеце прымаць важныя рашэннi ў гiсторыi Беларусi, стаяць на варце дзяржаўных iнтарэсаў, будзеце ствараць будучыню краiны, думаючы пра яе дабрабыт. З сённяшняга дня ў вас часцiчка адказнасцi за краiну.

Па традыцыi юнакi i дзяўчаты атрымалi ў падарунак маляўнiчыя выданнi «Я – грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь», а таксамасувенiры ад Гомельскай гарадской арганiзацыi Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi.


На мерапрыемстве адбылося i ўручэнне таленавітай моладзі білетаў сяброў БРСМ, для чаго на сцэну запрасілі старшыню Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалая Кавалевіча і першага сакратара Гомельскай арганізацыі БРСМ Васіля Ляўкутніка.

Музычныя нумары ад дзіцячых і юнацкіх калектываў горада сталі асаблівым падарункам усім гасцям.

Трэба адзначыць, што ўручэнне і пашпартоў, і членскіх білетаў стала важнай часткай усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі». На памяць удзельнікі зрабілі некалькі агульных фота.

















            
		
Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N