ФК «Гомель» у панядзелак гуляў на выездзе са сталічным ФК «Тарпеда» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Міхась Болсун Міхась Болсун Автор текста
11:30 23 Августа 2018 Спорт

ФК «Гомель» у панядзелак гуляў на выездзе са сталічным ФК «Тарпеда»

Матчы 18-га тура чэмпіянату РБ па футболе ў вышэйшым дывізіёне расцягнуліся ажно на чатыры дні. «Гомель» у панядзелак гуляў на выездзе са сталічным «Тарпеда». На старце другога круга дружына Аляксея Мяркулава атрымала дзве перамогі і ў Мінск ехала з адным жаданнем: папоўніць запас ачкоў, таму ўжо з першых хвілін матча ўзяла ініцыятыву ў свае рукі. Госці часцей арганізоўвалі атакі, білі па варотах тарпедаўцаў. Праўда, у першым тайме ім не хапала дакладнасці.

У другой палове гульні перавага «Гомеля» была яшчэ больш адчувальнай, што і прынесла станоўчы вынік. На 60-й хвіліне вызначыўся навічок каманды Бадры Акубардзія, які ў штрафной злёту левай нагой адправіў мяч у дальні вугал варот сталічнай каманды. Асістэнтам у гэтай прыгожай камбінацыі выступіў Антон Шрамчанка. Забіты мяч яшчэ больш прыбавіў упэўненасці гасцям, якія імкнуліся замацаваць дасягнутае. У запале барацьбы футбалісты абедзвюх каманд нярэдка «фалілі». Падчас розыгрышу аднаго са штрафных эфектна забіў мяч здалёк Баа, і лік стаў 2:0 на карысць «Гомеля». Такі ход спраў не ўваходзіў у планы гаспадароў. Яны спрабавалі стварыць вострыя моманты ва ўладаннях гамяльчан. На 82-й хвіліне ім удалося адквітаць адзін мяч, а на большае не хапіла ні часу, ні майстэрства. «Гомель» жа здолеў захаваць пераможны лік, хоць у дададзены арбітрам час галоўны трэнер гамяльчан Аляксей Мяркулаў быў выдалены з тэхнічнай зоны за спробу зацягнуць гульню. Як бы яно ні было, а «Гомель» запісаў у свой актыў трэцюю перамогу запар у чэмпіянаце і перамясціўся на дзявятае месца ў турнірнай табліцы.

Астатнія матчы прынеслі наступныя вынікі. Адзін з аўтсайдэраў «Гарадзея» сенсацыйна абыграла мінскае «Дынама» – 2:0. «Шахцёр» упэўнена перамог у гасцях «Слуцк» – 3:1. «Віцебск» узяў верх над «Промнем» – 2:0, а «Тарпеда-БелАЗ» над «Іслаччу» – 2:1. Нулявой нічыёй закончыліся сустрэчы «Дняпра» з «Нёманам» і «Мінска» са «Смалявічамі». Матч БАТЭ-«Дынама» (Брэст) перанесены.

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N