У палацава-паркавам ансамблі падрыхтавалі выставу «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне» | Новости Гомеля
Выключить режим для слабовидящих
Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Наталья  Сафонова Наталья Сафонова Автор текста
16:19 12 Сентября 2023 Культура

У палацава-паркавам ансамблі падрыхтавалі выставу «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне»

Кожны чалавек імкнецца ўпрыгожыць жыллё ўсімі даступнымі спосабамі. Зараз зноў сталі папулярнымі рэчы, зробленыя сваімі рукамі. Майстры вараць мыла, свечкі, плятуць дываны, габелены, вяжуць розныя посцілкі. Але ж усё новае, як мы ведаем, – гэта добра забытае старое. Пра гэта вырашылі напомніць супрацоўнікі палацава-паркавага ансамбля і падрыхтавалі для гледачоў выставу «Посцілка: дэкаратыўнае вымярэнне», дзе сабралі посцілкі і дываны, якімі людзі карысталіся раней.



Загадчыца навукова-фондавага аддзела Таццяна Зыгмантовіч адзначае:



 – Мы пастараліся максімальна поўна прадставіць калекцыю посцілак, якая захоўваецца ў нашым музеі. Яна нямалая: уключае больш за сто экзэмпляраў. Гэта традыцыйнае беларускае ткацтва – вырабы, якія раней засцілалі на ложак, вешалі на сцяну, клалі ў куфар як пасаг для маладой, выкарыстоўвалі ў якасці фотафона для сямейных здымкаў.

Ідэя выставы ўзнікла ў працэсе этнасушкі – калі мы прасушвалі тканыя вырабы на ганку нашага палаца. Людзі падыходзілі і пыталіся, што гэта за прадметы. І мы вырашылі паказаць калекцыю.






Посцілкі размешчаны ў зале цэнтральнай часткі палаца. Паходзяць яны пераважна з Гомельшчыны, а таксама з Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці і датуюцца пераважна 1930–1970-мі гадамі. Зараз вырабы, якія засталіся ад бабуль ці прабабуль, захоўваюцца ў сем’ях як рэліквіі, перадаюцца з пакалення ў пакаленне.




Автор фото: Наталья Сафонова

Нашли ошибку в тексте? Выделите ее, и нажмите Ctrl+Enter
Обсудить новость в соцсетях

N